Прыём грамадзянаў і юрыдычных асобаў
Рэжым прыёму грамадзянаў і юрыдычных асобаў
Графік ўзаемазаменнасці кіраўніцтва і іншых службовых асобаў універсітэта пры правядзенні асабістага прыёму
Графік непасрэдных тэлефонных ліній з насельніцтвам кіраўніцтва ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай»
«Гарачая лінія» праводзіцца сакратаром прыёмнай рэктара ў працоўныя дні з 08.00 да 12.30, з 13.15 да 16.45 Тэлефон «гарачай лініі» +375 214 50 57 00.
Нарматыўныя дакументы
- Адміністратыўныя працэдуры
- Формы заяваў па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў
- Формы заяваў па асабовым складзе студэнтаў
- Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 ад 27 снежня 2006г. «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату»
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 кастрычніка 2007г. № 498 «аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў»
- Закон Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2008г. № 433-З Аб асновах адміністратыўных працэдураў
- Закон Рэспублікі Беларусь 18 ліпеня 2011г. № 300-З Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў
Электронныя звароты
Электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты:
Электронны зварот да адміністрацыі
Электронны зварот да прыёмнай камісіі
Электронныя звароты грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асобаў накіроўваюцца і разглядаюцца Полацкім дзяржаўным ўніверсітэтам у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў» (далей - Закон).
У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай альбо рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна
- адрас месца жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна
- сутнасць звароту
- адрас электроннай пошты грамадзяніна
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць
- поўнае найменне юрыдычнай асобы
- месца знаходжання юрыдычнай асобы
- сутнасць звароту
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы
Электронныя звароты, якія паступілі ва ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за адзін месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, названы ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам.
Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі яны
- выкладзеныя не на беларускай альбо рускай мове
- не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асобаў)
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню
- утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы альбо выразы
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- прапушчаны без паважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці
- з заяўнікам спынена перапіска
Адказ Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на зварот ці змеркаванне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, вызначаным Законам.
Адкліканне звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да яго разгляду шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Вышэйшая арганізацыя
Вышэйшая арганізацыя:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Паштовы адрас: вул. Савецкая, 9
220010, г. Мінск
Прыёмная Міністра адукацыі
Тэл. +375 17 227 47 36
Факс: +375 17 200 84 83
E-mail:
Кніга заўвагаў і прапановаў
Кніга заўвагаў і прапановаў знаходзіцца ў канцылярыі ў кабінеце № 239.
Адказная асоба за вядзенне кнігі: Геранок Юлія Іванаўна – загадчык канцылярыі
Рэйтынг арганізацый
Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый
Для чаго прызначаны партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый?
Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый прапануе даступны спосаб для грамадзянаў выказаць сваё меркаванне пра якасць абслугоўвання насялення дзяржаўнымі арганізацыямі, што спрыяе павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг. Рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які фармуецца на аснове гэтых ацэнак, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу ўрада і насельніцтва. Функцыяванне партала адпавядае мэтам і задачам, пастаўленым перад дзяржавай Кіраўніком дзяржавы (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата»).
Ацані Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт