«Лес дзяўчыны» – пад такой назвай можна пабачыць выставу ў выставачнай зале Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На ёй змешчаны працы маладых мастачак: Ганны Агеевай, Ульяны Каленік, Лідзіі Куршук, Алены Кучка, Варвары Суднік, Таццяны Ларынай, Дар’і Раўтовіч, Паліны Скачковай, Крысціны Шчэмялёвай.

Выстава з’яўляецца вынікам тыднёвага пленэру маладых мастакоў, дзе адбывалася даследаванне сябе праз прыроду – праз увагу да адчуванняў, праз сумленнасць прад’яўлення сябе свету, праз вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова – каранёў дрэва, якія моцна абдымаюць зямлю. Выстава паказвае разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць – агульначалавечыя і асабістыя. Дзяўчаты даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіі, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я». Маладыя мастачкі праз свае творы паказалі і свае адносіны да прыроды і свайго месца ў ёй. «Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзём?»

les dyaychyny 9

Выстава выклікала вялікі інтарэс у студэнтаў нашага ўніверсітэту. Кожны дзень з ёй знаёмяцца і разважаюць, спрачаюцца і выказваюць свой погляд. Выстава інтэрактыўная: на інсталяцыі можна пракласці свой шлях «праз лес», змяніць сэнс тэкставых пазначэнняў гарадскога асяроддзя на свой погляд і інш.

les dyaychyny 1

Студэнты пакідаюць шмат запісаў аб сваіх уражаннях ад убачанага. Некалькі з іх: «Всё очень супер!», «Очень понравилась выставка», «Спасибо организаторам!», «Класс! Это то, что я люблю», «В мире нет ничего идеального, но надо к этому стремиться! Мне очень понравились экспонаты. Я в них увидел очень многое, над чем стоит задуматься!», «Очень необычно и непривычно, но этим и цепляет…», «Понравилось, что это не простые картины, а что-то такое, что в жизни человек встречает не раз, но просто обходит стороной. И всё это воплотилось в одну большую идею выставки. Спасибо большое!».

les dyaychyny 4

les dyaychyny 5

les dyaychyny 6

Так, выстава нязвыклая для нас. Гэта пункт гледжання сучаснай творчай моладзі, іх развагі і памкненні, жаданні і бачанні свету, іх часам вельмі няпросты шлях вырашэння сваіх праблем. Гэта трэба бачыць, гэта трэба ведаць, гэта трэба разумець.

les dyaychyny 8

les dyaychyny 7

Ірына Шупенька, Навуковая бібліятэка

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.