Электронны зварот да адміністрацыі ўніверсітэта

У гэтым раздзеле Вы можаце пакінуць электронны зварот да адміністрацыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пытанні, што паступілі на сайт, будуць скіраваны кіраўнікам адпаведных падраздзяленняў. Да разгляду прымаюцца электронныя звароты на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь (рускай ці беларускай), якія адносяцца да кампетэнцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 «Пра звароты грамадзянаў і юрыдычных асоб».

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна
  • адрас месца жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна
  • сутнасць звароту
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы
  • месцазнаходжанне юрыдычнай асобы
  • сутнасць звароту
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы

Электронныя звароты, што паступілі ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за адзін месяц. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, азначаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, вызначаных Законам.

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду, калі яны:

  • не ўтрымваюць дастатковай для адказу інфармацыі
  • утрымваюць тэкст, што не паддаецца чытанню
  • утрымваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў
  • утрымваюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Адказ Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на зварот ці вырашэнне пра пакіданне звароту без разгляду могуць быць абскарджаны ў парадку, вызначаным Законам.

Адкліканне звароту

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да яго разгляду шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Напісаць электронны зварот да адміністрацыі

{ BreezingForms : EOadministrPSU }

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.