16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся «Дзень навуковай моладзі». Гэта неверагодная падзея арганізавана па ініцыятыве нашага ўніверсітэта ў рамках рэгіянальнага этапу «Фестывалю навукі – 2023» у маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь.
Дзень навуковай моладзі 2023
Полацкі ўніверсітэт расчыніў дзверы сваіх карпусоў для прэзентацыі распрацовак лепшых маладых навукоўцаў універсітэтаў нашай краіны. На ўрачыстым адкрыцці «Дня навуковай моладзі» з прывітальнымі словамі выступіў рэктар Полацкага ўніверсітэта і ганаровыя госці мерапрыемства.
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай: «На сённяшнім свяце сабралася святло нашай маладой навукі. 27 устаноў вышэйшай адукацыі, 3 інстытута Нацыянальнай акадэміі навук, больш за 100 маладых вучоных прэзентуюць свае навуковыя дасягненні. Усяго наша мерапрыемства аб'яднае больш за 1000 удзельнікаў. Кожны з вас можа наведаць 11 інтэрактыўных пляцовак, прыняць удзел у 42 занятках на навукова-папулярныя тэмы.
Мы бясконца рады таму, што ў нас сёння ёсць такія магчымасці. Магчымасці самарэалізацыі і дасягнення самых высокіх вяршыняў. Я ўпэўнены, што ў гэтай зале знаходзяцца будучыя навукоўцы, якія сфарміруюць навукова-тэхнічную незалежнасць нашай краіны. У гэтай зале я бачу зоркі, але, калі зоркі збіраюцца разам, яны ўтвараюць сузор'е. У гэтай зале ў нас 22 сузор'я. Я вас усіх вітаю і жадаю паспяховай працы. У добры шлях!»
Ю.Я. Раманоўскі
Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта: «Шчыра рады вітаць усіх гасцей ад імя Наваполацкага выканаўчага камітэта і ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у горадзе Наваполацк – маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь 2023. Дзень маладых навукоўцаў праходзіць менавіта ў нашым горадзе не выпадкова, бо Наваполацк – гэта найбуйнейшы навукова-адукацыйны і прамысловы цэнтр нашай краіны. Мы ганарымся нашым універсітэтам, яго выпускнікамі, тым укладам, які нашы навукоўцы, выкладчыкі і студэнты ўносяць у развіццё нашага рэгіёну і эканомікі краіны ў цэлым. Асабліва радасна ўсведамляць, што маладыя навукоўцы з розных куткоў краіны прыехалі да нас, каб абмяняцца ведамі і вопытам. Гэта залог паспяховай работы на карысць усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі.
Суверэнітэт краіны немагчымы без уласнай магутнай навукова-тэхнічнай і канструктарскай базы. У сучасных умовах мы павінны самастойна абслугоўваць высокатэхналагічнае абсталяванне прадпрыемстваў і развіваць тэхналогіі вытворчасцяў. Бо калі мы адстанем ці не справімся, то пра незалежнасць не можа ісці і гаворкі. У гэтым плане надзея менавіта на вас –маладых навукоўцаў. На ваш крэатыўны падыход, неспатольнае жаданне ствараць і тварыць. Гэта менавіта тое, што неабходна нашай краіне, гэта залог нашага развіцця. Жадаю ўсім удзельнікам сённяшняга мерапрыемства паспяховай працы, новых сяброў, прыемных і карысных зносін. Усім нам-паспяховай працы на карысць роднай Беларусі. Са святам!»
Д.У. Дзямідаў
Пётр Мікалаевіч Пякуцька, начальнік Упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: «Выбарам горада і ўніверсітэта мы жадалі падкрэсліць узрастаючую цікавасць беларускай моладзі да якаснай адукацыі. Вельмі спадзяемся і верым, што мерапрыемства дазволіць даведацца, што такое навуковая дзейнасць, пазнаёміцца з маладымі навукоўцамі. У зносінах з імі прасцей зразумець, што з сябе ўяўляе тая прафесія, якой яны займаюцца. Мы ўскладаем вялікія надзеі на тое, што мерапрыемства прывядзе да прытоку маладых людзей у нашу навуку».
П.М. Пякуцька
Далей госці свята адправіліся знаёміцца з апошнімі навуковымі і тэхналагічнымі дасягненнямі маладых вучоных Беларусі, якія былі прадстаўлены ў выглядзе 11 інтэрактыўных пляцовак.
«Вытокі адзінства» – пляцоўка Полацкага ўніверсітэта, прысвечаная беларускай гісторыі. У археалагічнай майстэрні госці даведаліся аб працэсе раскопак і аналізу артэфактаў. Сярэднявечныя «настолкі» пагрузілі ў атмасферу сярэднявечных забавак. Складанне герба і аповед аб працэсе яднання беларускага народа асвяжылі веды аб геральдыцы і розных гістарычных падзеях. Праект «Малая Вялікая Перамога» нагадаў пра гераічнае мінулае беларусаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе гэтыя актыўнасці дапамаглі гасцям лепш зразумець багатую гісторыю Беларусі.
Дзень навуковай моладзі 2023
«Рух уверх» – сумесная пляцоўка Полацкага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Тут госці свята даведаліся аб розных метадах і стратэгіях кіравання канфліктамі, пазнаёміліся з мастацтвам міжкультурных камунікацый і перакладу. Дзякуючы актыўнасцям «Пазнай сябе» і «твая прафесія ў майнд-картах» ўдзельнікі лепш пазналі сябе, свае прафесійныя патрэбы, а таксама развілі навыкі самааналізу і самаразвіцця.
«Сфера ІКТ» – Сумесная пляцоўка Полацкага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Баранавіцкага ўніверсітэта. На гэтай лакацыі ўдзельнікі пазнаёміліся з віртуальнай рэальнасцю, штучным інтэлектам, робататэхнікай, дронамі, інтэрнэт-тэхналогіямі. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі – неад'емная частка сучаснага свету, якая аказвае значны ўплыў на ўсе сферы дзейнасці. Таму важна вучыцца і развівацца ў гэтай галіне, каб быць гатовымі да выклікаў і магчымасцяў, якія яна прапануе.
Дзень навуковай моладзі 2023
«Тэхналагічная майстэрня» – сумесная пляцоўка Полацкага ўніверсітэта і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У нашай майстэрні госці свята паўдзельнічалі ў art-чэленджы, правялі хімічныя эксперыменты, праверылі розныя прыборы на трываласць у лабараторыі краш-тэстаў.
«Закон і парадак» – пляцоўка Полацкага ўніверсітэта, прысвечаная праву і крыміналістыцы. Арганізатары падзяліліся сакрэтамі пошуку кантрабанды, выяўлення падробленых дакументаў, працы паліграфа, складання фотаробата і дзеянняў праваахоўных органаў на месцы злачынства.
Дзень навуковай моладзі 2023
«Бізнес-клас» – пляцоўка Полацкага ўніверсітэта, прысвечаная эканоміцы. Лагістычныя ланцужкі, Time-брэндынг, лічбавая эканоміка, стварэнне стартапа – пра ўсё гэта госці даведаліся наўпрост з вуснаў прафесіяналаў. Прыемным дадаткам гутаркі стаў мазгавы штурм.
«Навука Машэраўцаў – патрыёту і будучаму спецыялісту» – пляцоўка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Арганізатары распавялі аб праекце VITKEY, беспілотным комплексе Phantom, стаматалагічнай дыягностыцы, актыўных экстрактах, біяхіміі крыві і лагарытміцы.
Дзень навуковай моладзі 2023
«Тэрыторыя здароўя» – сумесная пляцоўка Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Лабараторыя лічбавага руху, востры слых, тэст-сістэмы, бранзалеты ўвагі, ахоўная нанаплёнка, алергавакцыны – усе гэтыя праекты з'яўляюцца залогам здароўя нашых будучых пакаленняў.
«Універсітэты для прамысловасці» – Сумесная пляцоўка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Пра што распавялі маладыя навукоўцы? Пра тэхналогіі вытворчасці нанаматэрыялаў і пра іх выкарыстоўванне ў паўсядзённым жыцці.
Дзень навуковай моладзі 2023
«Доктар Айбаліт» – сумесная пляцоўка Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С.М. Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мясамалочнай прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Арганізатары распавялі гасцям свята аб 3D харчовым прынтынгу, ПЦР-дыягностыцы жывёл і прафілактычных вакцынах.
«Час магчымасцей» – пляцоўка Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Госці даведаліся аб розных маладзёжных праектах і мэтах устойлівага развіцця нашай краіны.
Дзень навуковай моладзі 2023
Пакуль адны ўдзельнікі вывучалі пляцоўкі, іншыя наведалі інтэрактыўныя заняткі па актуальных навуковых напрамках – медыцыне, псіхалогіі, прыродазнаўстве, тэхніцы і тэхналогіях, крыміналістыцы, хіміі, гісторыі, лінгвістыцы, эканоміцы, камунікацыі. Арганізатары падрыхтавалі лекцыі на самыя розныя тэмы ад «Стылізацыі матываў беларускага народнага касцюма ў прадукт моды» да «Лічбавых тэхналогій у расследаванні злачынстваў».
Дзень навуковай моладзі 2023
Варвара Скрыпкіна, удзельніца мерапрыемства: «Гэта вар'яцка цікавае мерапрыемства, бо навукоўцы з розных універсітэтаў прыехалі паказаць такія тэхналогіі, пра якія раней мы проста чулі, але не ўдаваліся ў падрабязнасці. Такое свята – гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з навукай бліжэй. Мы натхніліся на тое, каб займацца навукай у будучыні ва ўніверсітэце. Дарэчы, гэты фестываль яшчэ і выдатны спосаб пазнаёміцца з універсітэтамі і выбраць той, у які будзеш паступаць».
Уладзіслаў Крыцкі, удзельнік мерапрыемства: «Мне вельмі спадабаліся экскурсіі, звязаныя з фізікай, матэматыкай, бо я планую развівацца ў гэтай сферы і мая будучая спецыяльнасць дакладна будзе тэхнічнай. Спадабалася разбіраць дэталі машыны, але, на жаль, не атрымалася выпальваць па дрэве. Фестываль выйшаў выдатны, я атрымаў вельмі шмат пазітыўных эмоцый».
Дзень навуковай моладзі запомніўся гасцям інтэрактыўнымі пляцоўкамі і лекцыямі на самыя розныя тэмы. Яны вывучылі і абмеркавалі актуальныя праблемы і новыя тэхналогіі ў навуцы, атрымалі веды ад экспертаў, а таксама задалі пытанні і падзяліліся сваімі думкамі і ідэямі. Такі фармат мерапрыемства пагрузіў удзельнікаў у свет навукі і стварыў магчымасці для абмену вопытам і ведамі. Усё гэта стымулюе далейшую навуковую і прафесійную дзейнасць нашых будучых навукоўцаў.
Дзень навуковай моладзі 2023
Маладосць – гэта час пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых ідэй. Моладзь – гэта наша прыгожая, светлая будучыня, выбудаваная на самых смелых тэхналогіях і навацыях. Сённяшняя падзея пакінула яркія ўражанні, адкрыла для гасцей бязмежныя гарызонты навуковага пазнання і натхніла маладое пакаленне на навуковыя адкрыцці. Чакаем вас у госці зноў!